ЧА́ШНІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да крас. 1942 у Чашніцкім р-не. Кіруючы орган («цэнтр»): С.Е.Папкоў (кіраўнік), У.Т.Гаваркоўскі, Д.А.Кіркіж, М.П.Корбан, Р.Е.Корбан, П.Д.Лазарэвіч, М.С.Марціновіч. Займалася разгортваннем партыз. руху на тэр. Чашніцкага р-на. Падпольшчыкі вялі паліт. работу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро. У жн. 1941 створаны і ўзброены 2 баявыя групы — В.А.Захарчанкі і А.Л.Сухушына; 1-я з іх вырасла ў партыз. атрад Захарчанкі, які ўваходзіў у Сенненскую брыгаду, 2-я ўлілася ў атрад «Сібірак» (пазней у складзе брыгады «За Савецкую Беларусь»). У барацьбе з акупантамі загінулі 11 падпольшчыкаў. У гонар падпольшчыкаў і партызан у в. Грынькі ў 1975 устаноўлена мемар. дошка.
А.Ф.Маркава.
т. 17, с. 268
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)